«Ляпіс Трубяцкой» прадставіў фільм-канцэрт

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» прадставіў музычны фільм «Рабкор Live» — відэасправаздачу аб аднайменным туры, які пачаўся 29 жніўня 2012 года ў Кактэбелі, а скончыцца 27 Лютага 2013 ў Іжэўску.

«У гэты фільм увайшлі лепшыя моманты з прэзентацый "Рабкор" у Кактэбелі, Вільні, Маскве, Кіеве і Піцеры», — распавядае лідэр "Ляпісаў" Сяргей Міхалок. — Аўдыётрэк фільма быў запісаны ў Вільні, гэта наш жывы выступ, мы яго не рэдагавалі і ня правілі для дакладнасці і захавання атмасферы А відэа — гэта мантаж кожнага трэка з розных канцэртаў, таму ў фільме можа быць і несінхрон, і кадры ў рознай вопратцы, з рознай сцэнаграфіяй і дэкарацыямі».

14:45, 08/02/2013 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0728 seconds.